Амэрыканская карпарацыя Google заявіла пра прарыў у квантавых вылічэньнях — паводле Google, яны дасягнулі «квантавай перавагі». Гэта значыць, што новы кампутар кампаніі здольны выконваць задачы па-за межамі магчымасьцяў іншых існуючых на сёньняшні момант сыстэм — аб гэтым паведамляе CNN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Samsung прызнала, што карыстальнік можа «зламаць» сканэр пальца смартфона S10 простым абарончым экранамУ справаздачы Google паведамляецца, што квантавы мікрапрацэсар Google Sycamore здольны за 3 хвіліны і 20 сэкунд (або 200 сэкунд) зрабіць вылічэньні, на якія самаму моцнаму з існуючых кампутараў IBM спатрэбіцца 10 тысяч гадоў.
Прадстаўнікі IBM заявілі, што дасягненьні Google моцна перабольшаныя. Замест 10 тысяч гадоў гэтая апэрацыя на цяперашніх кампутарах заняла б каля 2 з паловай дзён. Прычым атрыманы вынік, паводле экспэртаў, будзе больш дакладны, чым падлік, зроблены квантавым кампутарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдная сэкта». Як пачыналі зарабляць расейскія інтэрнэт-кампанііТаксама ў IBM лічаць, што вынікі Google хоць і ўяўляюць безумоўную цікавасьць, аднак не могуць лічыцца доказам перавагі квантавых кампутараў над клясычнымі. Гэта тлумачыцца тым, што кожны зь іх валодае сваімі ўнікальнымі перавагамі.
Пакуль што традыцыйныя вылічэньні працуюць на двайковай сістэме, яны заснаваны на бітах — адзінках і нулях. Квантавыя вылічэньні выкарыстоўваюць квантавыя біты, альбо кубіты. Яны могуць адначасова раўняцца як нулю, так і адзінцы.
Такім чынам квантавыя кампутары могуць апрацоўваць вялікія аб’ёмы дадзеных паралельна, у той час як звычайныя машыны працуюць пасьлядоўна.