Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.
«22 лістапада 2019 году ў Вільні на могілках „Росы“ адбудзецца ўрачыстае перапахаваньне паўстанцаў, знойдзеных на замкавай гары на пачатку 2017 году. Сярод іх нацыянальны герой беларускага народу Кастусь Каліноўскі. Я лічу, што трэба пасадзейнічаць, каб як мага больш беларусаў прыехала на гэтую ўрачыстасьць і каб ведалі, хто такі Каліноўскі», — распавёў Герасімчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледчык паўстаньня 1863–1864 гадоў: Улады палохае вобраз Кастуся КаліноўскагаСёлета горадзенскі гісторык Васіль Герасімчык атрымаў за сваю кнігу пра Каліноўскага прэмію Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.
Спампаваць кнігу можна ТУТ.