18 кастрычніка падчас наведваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Аляксандар Лукашэнка расказаў, што «эфэктная служба пратаколу зьмяняе эфэктыўнасьць перамоваў». Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканалу АНТ.
Адказваючы на пытаньне пра нетыповыя мэтады кіраваньня, Лукашэнка прывёў прыклад, калі хараство дзяўчат са службы пратаколу паўплывала на хаду афіцыйнага мерапрыемства зь яго ўдзелам.
«І цішыня нейкая ў залі, а ўсе шумелі-крычалі, там пад дзьве сотні чалавек было, а можа, і больш. І СМІ... І цішыня. Я думаю: „Божа, што гэта такое?“ Тут з гэтым ордэнам заняўся. Не, ордэн яны насілі і зь нейкімі дакумэнтамі... І цішыня... Я падымаю галаву — ідуць мае прыгажуні, адна беленькая, другая чорненькая. І ўсе забыліся пра дакумэнты! Усе забыліся пра ўсё, рот раскрылі і глядзяць на іх. І я зразумеў: сапраўды зброя. Ня тое, каб я гэтым карыстаюся, але калі ёсьць што людзям паказаць ад Беларусі, ну дык і паказвай», — распавёў Лукашэнка.
![Лукашэнка зьбірае ўраджай зь дзяўчынамі са службы пратаколу](https://gdb.rferl.org/2C406C8B-8821-4F8F-B6A5-CBBFE6D15989_w1080_h608_b_s.jpg)
Лукашэнка зьбірае ўраджай зь дзяўчынамі са службы пратаколу
Лукашэнка адзначыў, што такі падыход «яму дорага абыходзіцца». Паводле яго слоў, «потым пачынаюць пісаць у інтэрнэце, відавочна перабольшваючы мае магчымасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгажуні ля Лукашэнкі. Як рыхтуюць эскорт для ўладыУ службу пратаколу прэзыдэнта Беларусі ўваходзяць дзяўчыны мадэльнай зьнешнасьці. Яны суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку на розных мерапрыемствах.