У каго рыкашэтам трапіла сталінская куля. Ствараем сьпіс беларускіх жанчын ГУЛАГу
Your browser doesn’t support HTML5
Як сталінскія расстрэлы разбурылі лёсы жанчын — жонак, каханак, сябровак, дачок расстраляных прадстаўнікоў беларускай эліты? Як захаваная памяць пра іх і як яны захоўвалі памяць пра забітых блізкіх? Абмяркоўваюць гісторык, дасьледчыца пэрыядаў беларусізацыі Алена Маркава, гісторык, дасьледчыца гісторыі палітычных рэпрэсій і супраціву Ніна Стужынская і пісьменьніца і дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры Ганна Севярынец.