Міністра замежных спраў Уладзімера Макея падчас размовы з журналістамі папрасілі патлумачыць, якое дачыненьне мае Маск да Беларусі.

Уладзімер Макей
«З кампаніяй „Тэсла“ мы сапраўды імкнуліся наладзіць пэўныя сувязі, — адказаў Уладзімер Макей. — На даручэньне цэнтру адбываліся пэўныя сустрэчы прадстаўнікоў нашай амбасады ў ЗША.
МЗС накіравала ва ўрад шэраг прапаноў, зьвязаных з разьвіцьцём вытворчасьці электрамабіляў у нашай краіне. Мы прапанавалі наладзіць кантакты ня толькі з „Тэсла“, але і з кампаніямі іншых краін. Што тычыцца Маска, кантакты былі, але не атрымалі далейшага разьвіцьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск двума словамі адказаў, ці дарыў Лукашэнку «Тэслу»2 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў школьнікам, што Ілан Маск асабіста падарыў яму электрамабіль Tesla. Амэрыканскі бізнэсовец і вынаходнік, чыя кампанія і стварыла гэтае аўта, абвергнуў словы Лукашэнкі ў Twitter. Як вядома, Ілан Маск не рабіў публічных візытаў у Беларусь або публічных сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прадаваць сувэрэнітэт ніхто ня будзе». Вялікае інтэрвію зь міністрам Макеем