Саўка ды Грышка пра мову ў перапісе насельніцтва

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, якую мову трэба называць галоўнай падчас перапісу насельніцтва.

Грышка:
Калі прыйдуць яны перапісваць цябе,
Калі будуць казаць свае сьмешныя словы,
Ты ў іхным пазнач абыходным лісьце
Сваю родную мову, беларускую мову.

Саўка:
Беларускі язык — эта бедны язык,
Он ня нужэн для сьледуюшчых пакаленій,
А вот рускі б я вывучыў толькі за то,
Што кагда-та на ём разгаварываў Ленін.

Грышка:
Саўку слухаць ня трэ, ён няздатны дзяяч,
Ён ня здольны зьвязаць разам нават два словы,
А галоўнае ты ў анкеце пазнач
Што асноўная мова — беларуская мова.

Саўка:
Беларускі язык — эта мёртвы язык.
Он какой-та весь несаўраменны і дрэўні.
Все па-рускі всягда ў нас вязьдзе гаварат.
Толька ты, дурачок, гаварыш, как в дзярэўні.

Грышка:
Панаехалі зь вёсак у горад яны
І расейскую вывучылі тэрмінова.
І забылі цябе твае дочкі й сыны,
Беларуская мова, беларуская мова.
Ты ў анкеце пазнач без хлусьні, без маны
Сваю родную мову, беларускую мову!

Саўка:
Што ж, жывіце багата, бывайце здаровы!