Амбасада Беларусі ў Гішпаніі перасьцерагае беларусаў, каб не наведвалі месцы масавага збору людзей у сталіцы Каталёніі Барсэлёне.
Прымаючы пад увагу магчымыя перабоі ў працы грамадзкага транспарту, у тым ліку ў напрамку аэрапорта Барсэлёны, пасольства раіць улічваць гэта пры плянаваньні паездак.
Турыстычным агенцыям Барсэлёны адкрылі экстранны нумар тэлефона для турыстаў, чый рэйс адмянілі, а таксама для тых, хто ня змог дабрацца ў забраніраваны гатэль: +34932853834.
На выпадак узьнікненьня экстранных сытуацый трэба зьвяртацца на дзяжурны нумар пасольства Беларусі ў Гішпаніі: +34645577379.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму каталёнцы перакрываюць дарогі і чыгунку. Тлумачым пратэсты пасьля прысуду незалежнікам