У Барсэлёне ўжо другі дзень працягваюцца акцыі пратэсту. Міжнародны аэрапорт Эль-Прат ў сувязі з гэтым адмяніў 45 рэйсаў, заплянаваных на 15 кастрычніка.
Службы хуткай дапамогі паведамлялі пра больш 130 пацярпелых за першы дзень пратэстаў. Большасьць з іх атрымалі траўмы падчас сутыкненьняў з паліцыяй у аэрапорце. Паводле выданьня El Pais, некаторыя з дэманстрантаў кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі. Паліцыянты ўжылі для разгону дэманстрантаў спэцсродкі. З раніцы ў аўторак у рэгіёне перакрытыя некаторыя другарадныя дарогі, піша El Pais.
Напярэдадні Вярхоўны суд краіны вынес прысуды лідэрам руху за незалежнасьць Каталёніі. Дзевяць палітыкаў атрымалі ад 9 да 13 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падбухторваньні да мецяжу і растратах. Суд таксама выдаў эўрапейскі ордэр на арышт былога кіраўніка каталёнскай адміністрацыі Карлэса Пудждэмона, які зараз знаходзіцца ў эміграцыі за мяжой.
У адказ на гэта пратэстоўцы вырашылі блякаваць галоўныя аўтатрасы краіны, а таксама працу лётнішча Эль-Прат — другога па загружанасьці ў Гішпаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму каталёнцы перакрываюць дарогі і чыгунку. Тлумачым пратэсты пасьля прысуду незалежнікамПрыхільнікі незалежнасьці Каталёніі заяўляюць, што працягнуць акцыі пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 народаў Эўропы, якія маглі б зайздросьціць незалежнай Беларусі