Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
15 кастрычніка 1817 году памёр Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Летась ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава адкрылі помнік Касьцюшку. Збор сродкаў на яго падтрымалі 690 чалавек, агулам сабралі 22 075 рублёў. Вылепіў скульптуру Гэнік Лойка
Таксама ў гэты дзень
1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію.
1916 — у Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча захапіла Мазыр.
1929 ― стварылі Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.
1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».
1968 ― адбыўся першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.
У гэты дзень нарадзіліся
1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.
1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.
1914 ― паэт Лявон Случанін (Лявонці Шпакоўскі). У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам школы, школьным інспэктарам на Случчыне, быў дэлегатам зьезду Беларускае цэнтральнае рады ў 1944 г. Вязень сталінскіх лягераў, аўтар паэмы «Рагнеда».
1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1824 ― памёр Рамуальд Гедройць, адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.
1833 ― памёр Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.