Стаў вядомы кароткі сьпіс перакладчыцкай прэміі Шэрмана

Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі дзевяць кніг, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс прэміі 2019 году.

Як паведамляецца на сайце Беларускага ПЭН-Цэнтру, у сьпісе па 3 кнігі у кожнай з трох намінацый:

Пераклад прозы:

Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч «Сонька» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.
Марына Шода — Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.
Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак «Мой панядзелак» (пераклад зь ідышу). Выдавецтва «Вясна», Прага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Такарчук захапіла мяне. Беларускае падарожжа з нобэлеўскай ляўрэаткай


Пераклад паэзіі:

Антон Францішак Брыль — Марк Валеры Марцыял «Выбраныя вершы» (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зьміцер Колас, Менск.
Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо «Выбранае» (пераклад з францускай мовы). Выдавец Зьміцер Колас, Менск.
Юлія Цімафеева — Уолт Уітмэн «Выбраная паэзія» (пераклад з ангельскай мовы). Выдавец Зьміцер Колас, Менск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Свабоды намінавалі на перакладчыцкую прэмію

Пераклад дзіцячай кнігі:

Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст «Мітусьня ў агародзе» (пераклад са швэдзкай мовы). Выдавецтва «Кнігазбор», Менск.
Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр «Ёрдзіс» (пераклад са швэдзкай мовы). Выдавецтва «Коска», Менск.
Юлія Цімафеева — Стыян Холе «Лета Гармана» (пераклад з нарв’скай мовы). Выдавецтва «Янушкевіч», Менск.

Уручэньне прэміяў адбудзецца 26 кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці прабачаць палякі сваёй набэлістцы. Максімюк пра Вольгу Такарчук