Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
13 кастрычніка 1888 году нарадзіўся мастак Язэп Драздовіч. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Таксама ў гэты дзень
1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.
1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».
1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».
1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.
1960 — з канвэера Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.
У гэты дзень нарадзіліся
1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік. Вайніловіч быў фундатарам касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску.
1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.
1925 — Маргарэт Тэтчар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1979-1990).
У памяці
1986 — Андрэй Бэмбель, скульптар, народны мастак Беларусі.
2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.