Падзеі 14 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
14 кастрычніка 1773 году ў Рэчы Паспалітай стварылі Адукацыйную камісію — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.
Таксама ў гэты дзень
1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышлі ад гарадзкіх муроў ні з чым.
1851 — у Лёндане заснавалі Reuters, адно з найбуйнейшых мэдыя-агенцтваў у сьвеце.
1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.
1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню адолеў гукавы бар’ер.
1953 — з канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».
1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў савецкія ракеты на Кубе, гэта стала пачаткам Карыбскага крызісу.
1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады першага сакратара Мікіту Хрушчова і выбраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.
1981 — Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.
У гэты дзень нарадзіліся
1890 — Дуайт Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.
1899 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша».
1903 — Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам стварылі сэрыю вадкасных ракетных рухавікоў, які выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем назвалі вуліцу ў Слуцку і кратэр на Месяцы.
1915 — Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Канах у 1961 годзе.
1940 — Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.
1946 — Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».
У памяці
2004 — памёр Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 130+ пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску