Сусьветны банк панізіў свой чэрвеньскі прагноз росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе да 1,5% з ранейшых 1,8%. Такая ацэнка зьмяшчаецца ў аглядзе эканомікі рэгіёну Эўропы і Цэнтральнай Азіі, апублікаваным 9 кастрычніка.
Прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2020 і 2021 гадах не зьмяніўся — 1,3% і 1,2% адпаведна.
У 2019 годзе Сусьветны банк ужо двойчы зьніжаў свой прагноз росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе: да 1,8% (у чэрвені) з 2,2% (ацэнка ў красавіку 2019 году) і 2,7% (ацэнка ў студзені 2019 году).
Асноўнай прычынай замаруджваньня тэмпаў росту беларускай эканомікі экспэрты Сусьветнага банку лічаць спалучэньне «структурнай нягнуткасьці эканомікі з пагаршэньнем умоваў гандлю». Як адзначаюць экспэрты, нават гэтая сьціплая пэрспэктыва росту ў 1,5% залежыць ад частковай кампэнсацыі (ня менш за палову чаканых стратаў) ад расейскага «падатковага манэўру». Без кампэнсацыі рост можа замарудзіцца яшчэ больш.
Інфляцыю ў Беларусі ў 2019 годзе экспэрты Сусьветнага банку прагназуюць на ўзроўні 5,8%, у 2020 годзе — 5%, у 2021-ым — 4,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МВФ спрагназавала, якія страты будуць у эканомікі Беларусі ад расейскага падатковага манэўру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк прагназуе «стрэсавыя сытуацыі» ў фінансавай сфэры БеларусіНа 2019 год Аляксандар Лукашэнка ставіў задачу росту ВУП на 4%, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансэрватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1%.
Калі за студзень–жнівень 2019 году вырас на толькі 1,1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, Лукашэнка насьцярожыўся.
У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%, прагноз росту эканомікі недавыканалі на 0,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка насьцярожыўся: рост эканомікі «ня толькі сьціплы, але і вельмі няўстойлівы»