Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
9 кастрычніка 1878 году нарадзіўся беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921-1929).
Таксама ў гэты дзень
1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.
1977 — у космас паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак.
У гэты дзень нарадзіліся
1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.
1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі.
1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.
У памяці
1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла.
1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.
1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.