Падзеі 8 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
8 кастрычніка 1943 году памёр Андрэй Мрый беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу у 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны пасквілем на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара саслалі ў ГУЛАГ.
Таксама ў гэты дзень
1621 – скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.
1656 – у бітве пад Прасткамі войск ВКЛ і Польскага каралеўства перамагло швэдаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.
У памяці
1910 — памерла Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.
1991 — памерла Зоська Верас, беларуская дзяячка і пісьменьніца.
2004 — памёр Жак Дэрыда, францускі філёзаф.