У Бабруйску 6 кастрычніка з вакна на пятым паверсе выпаў 2-гадовы хлопчык. Яго шпіталізавалі, піша Сьледчы камітэт.
У момант здарэньня маці была на кухні. З дапамогай дзіцячай машынкі-каталкі хлопчык залез на падваконьне, адчыніў вакно і абапёрся на маскітную сетку. Зь пятага паверху ён упаў на кусты, пабіўся і абадраўся. Дзіця адразу заўважыў мінак і аднёс у кватэру.
Па факце здарэньня Сьледчы камітэт праводзіць праверку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Беларусі дзеці выпадаюць з вокнаў