У новай справаздачы Сусьветнага банку адзін раз згадваецца пра Беларусь

Аляксандар Лукашэнка наведвае школу. Ілюстрацыйнае фота

У новай справаздачы Сусьветнага банку, які арганізацыя апублікавала на сваім сайце, аднойчы згадваецца Беларусь. Пра яе пішуць у разьдзеле, прысьвечаным зарэзэрваваным і выдадзеным сродкам у краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў 2017-2019 гадах.

«У 2019 фінансавым годзе Банк даў дадатковае фінансаваньне для Беларусі ў памеры 102 млн даляраў ЗША на ажыцьцяўленьне праекту мадэрнізацыі адукацыі, які дапамог краіне павысіць пасьпяховасьць вучняў і мадэрнізаваць школьную сыстэму», — гаворыцца ў справаздачы.

Сёлета ў студзені прадстаўніцтва Эўразьвязу і група Сусьветнага банку прэзэнтавалі ў Менску сумесныя праекты падтрымкі прыватнага сэктару Беларусі. Гаворка аб праграме тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 мільёна эўра, якая рэалізуецца Міжнароднай фінансавай карпарацыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыватны сэктар Беларусі атрымае амаль 5 мільёнаў эўра ад Эўразьвязу і Сусьветнага банку