Згодна з папярэдняй інфармацыяй, 36-гадовая жанчына, спускаючыся па зьвязаных прасьцінах з вакна сваёй кватэры ў Горадні на 4 паверсе, не ўтрымалася і ўпала, паведамляе Сьледчы камітэт.
Пра тое, што ля аднаго з жылых дамоў Горадні знойдзенае цела жанчыны, паведамілі ў міліцыю 4 кастрычніка відавочцы.
Паводле інфармацыі сьледчых, жанчына жыла адна, злоўжывала алькаголем. Напярэдадні ўвечары былы муж зачыніў яе ў кватэры, спрабуючы засьцерагчы ад ужываньня алькаголю.
На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, якая высьвятляе ўсе абставіны трагедыі.