Грузавы самалёт АН-12 разьбіўся зранку 4 кастрычніка ў час аварыйнай пасадкі ў аэрапорце Львова. Паводле ўкраінскай Службы надзвычайных сытуацыяў, самалёт знайшлі за 1,5 км ад узьлётнай паласы.
На борце было 8 чалавек — экіпаж і суправаджальнік грузу. Загінулі пяць, яшчэ трое параненыя, у цяжкім стане перададзеныя мэдыкам.
Самалёт ляцеў з Італіі ў Турэччыну. Сувязь з экіпажам страцілі ў 6.45. Цяпер ідуць пошукавыя работы, узьлётная паласа закрытая.