Сацыяльная сетка Instagram, якой валодае Facebook, запусьціла 3 кастрычніка мэсэнджар Threads. У адрозьненьне ад Facebook Messenger і WhatsApp, якім валодае Facebook, гэты мэсэнджар не для перапіскі з кім заўгодна.
Глябальны запуск мэсэнджара Threads ужо пачаўся, праграмы маюць зьявіцца ў App Store для iOS і Play Store для Android, але на момант публікацыі яны пакуль недасяжныя ў Беларусі.
У Threads карыстальнік можа перапісвацца, абменьвацца фота і відэа толькі з тымі, каго дадаў у сьпіс «блізкіх сяброў». Гэтым сябрам можна паказваць свой статус (напрыклад, «вучуся» ці «вандрую»), які не пабачаць іншыя. Можна зайсьці як у чат з адным чалавекам, так і з усёй групай «блізкіх сяброў».
У мэсэнджары абяцаюць больш зручную сыстэму перапіскі, каб дзеяньні кшталту адпраўкі відэа можна было рабіць «у два націсканьні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сузаснавальнік Facebook заклікаў разьдзяліць і зарэгуляваць кампанію«Старыя» мэсэнджары нікуды не зьнікаюць — у тым ліку ў Instagram застаюцца даступнымі паведамленьні любому карыстальніку (укладка Direct).