ЭЗ і Рада Эўропы занепакоеныя праектам рэформы Зяленскага

Уладзімер Зяленскі

Эўрапейскі зьвяз падзяляе занепакоенасьць Рады Эўропы праз праект судовай рэформы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, паведаміў пасол ЭЗ ва Ўкраіне Маці Маасікас ў Twitter.

«Моцная заяву ад (генеральнага сакратара Рады Эўропы) Марыі Пэйчынавіч-Бурыч пра некаторыя аспэкты судовай рэформы ва Ўкраіне. ЭЗ падзяляе занепакоенасьць эўрапейскіх стандартаў. Мы гатовыя працягнуць дыялёг па законапраекту №1008», – напісаў Маасікас.

1 кастрычніка генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч паведаміла, што законапраект №1008 прадугледжвае шырокамаштабныя зьмены, якія могуць мець значныя наступствы для незалежнасьці судовай сыстэмы.

12 верасьня Вярхоўная Рада падтрымала гэты законапраект у першым чытаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі хоча больш паўнамоцтваў. Ці пойдзе Ўкраіна шляхам Беларусі?