Былы камандуючы Арміяй ЗША ў Эўропе Бэн Годжэс 2 кастрычніка заклікаў Эўразьвяз дапамагчы Літве паменшыць пагрозу з боку Астравецкай АЭС.
«Я спадзяюся, што ЭЗ запрапануе значны ўклад у сфэры экспэртызы і назіраньня, з мэтай зьмякчэньня становішча пры пагрозе магчымых аварый на Астравецкай АЭС», — сказаў у інтэрвію AFP Годжэс на форуме бясьпекі ў сталіцы Польшчы.
Ён папярэдзіў, што любы інцыдэнт на Астравецкай АЭС расейцы могуць выкарыстоўваць як «траянскага каня ... — як падман для прыкрыцьця нейкага гуманітарнага крызісу. І вось: расейскія вайскоўцы — у вашым рэгіёне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На мяжы радыяцыя, беларускі бок маўчыць». Рэпартаж зь літоўскіх вучэньняў на выпадак аварыі на Астравецкай АЭСГенэрал Годжэс узначальваў Армію ЗША ў Эўропе ў 2014-2017 гадах. Цяпер ён працуе кіраўніком катэдры стратэгічных дасьледаваньняў у Цэнтры аналізу эўрапейскай палітыкі.
Беларусь раней паведамляла, што Астравецкая АЭС будзе запушчаная ў канцы 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вітаўтас Ландсбергіс: Расея і Беларусь рыхтуюць Літве «вялікае астравецкае сьвінства»Урад Літвы лічыць, што АЭС, якую будуе расейская карпарацыя «Росатом», не адпавядае стандартам бясьпекі.
Літва апошнім часам спрабавала пераканаць партнэраў у ЭЗ у неабходнасьці блякаваць імпарт электраэнэргіі гэтай станцыі на тэрыторыю ЭЗ, але ёй не ўдалося пераканаць ні ведамства ЭЗ, ні суседнюю Латвію.