Прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе ў справе мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе Дарка Оліфэр апублікавала тэкст ліста, падпісанага Леанідам Кучмам, у якім ёсьць і так званая «формула Штайнмаера».
«Ліст, які ўчора падпісаў Леанід Кучма на адрас Марціна Сайдыка (прадстаўнік АБСЭ ў Менску — РС)», — напісала Оліфэр у Facebook і дадала копію дакумэнту.
Ён зьмяшчае такі тэкст:
«Закон уступае ў сілу ў 20:00 паводле мясцовага часу ў дзень галасаваньня на датэрміновых мясцовых выбарах у некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, якія прызначаюцца і праводзяцца ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны і адмысловым законам Украіны, які рэглямэнтуе правядзеньне мясцовых выбараў у згаданых раёнах. Ён будзе дзейнічаць часова да даты публікацыі канчатковых высноваў місіі назіраньня за выбарамі АБСЭ / БДІПЧ, заснаванай на ўстаноўленай практыцы БДІПЧ АБСЭ, аб адпаведнасьці стандартам АБСЭ і міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў агульнаму і датэрміноваму ўкраінскаму заканадаўству, а таксама ў адпаведнасьці з украінскім законам і ў якім будзе зьмяшчацца адказ на пытаньне, узгодненае ў нармандзкім фармаце, зацьверджанае трохбаковай кантактнай групай і накіраванае Ўкраінай і старшынём АБСЭ ў запыце дырэктару БДІПЧ.
Гэты закон працягвае дзейнічаць пастаянна, калі ў адпаведнасьці з усталяванай практыкай Канчатковы даклад АБСЭ / БДІПЧ заключыць, што датэрміновыя мясцовыя выбары ў некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей у цэлым праводзіліся ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ і ўкраінскім заканадаўствам, адказваючы на пытаньне, узгодненае ў нармандзкім фармаце, зацьверджанае трохбаковай кантактнай групай і перасланае Ўкраінай на яе запыт, а таксама старшынём АБСЭ дырэктару БДІПЧ».
«Украінскі бок прымае тэкст гэтай формулы», — заключае Леанід Кучма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычнай згоды няма. Як у парлямэнце Ўкраіны адрэагавалі на «Формула Штайнмаера»Трохбаковая кантактная група ў сталіцы Беларусі 1 кастрычніка дамовілася і падпісала дакумэнт, які распрацоўвае так званую «формулу Штайнмаера». Дакумэнт прадугледжвае прыняцьце закону аб асаблівым статусе акупаванай часткі Данбасу пасьля мясцовых выбараў у адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны і якія будуць пацьверджаныя назіральнікамі АБСЭ як свабодныя і дэмакратычныя выбары. Такое рашэньне трохбаковай кантактнай групы адкрывае магчымасьць правядзеньня сёлета сустрэчы лідэраў «нармандзкай чацьвёркі» ў справе Данбасу. На яго прыняцьці ў Менску настойвала Расея.
Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскі бок у трохбаковай кантактнай групе пагадзіўся з тэкстам формулы Штайнмаера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна дамовілася аб разьвядзеньні войскаў на Данбасе і правядзеньні мясцовых выбараўБылы міністар замежных справаў Нямеччыны, а потым старшыня АБСЭ Франк-Вальтэр Штайнмаер прапанаваў гэтую формулу. Згодна зь яго прапановамі, Данбас атрымлівае «асаблівы статус» (закон аб асаблівасьцях мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей) у дзень правядзеньня выбараў на акупаваных тэрыторыях на часовай аснове; пасьля таго, як АБСЭ засьведчыць абгрунтаванасьць такіх выбараў, закон уступае ў сілу на пастаяннай аснове