Дэпутаты парлямэнта Нідэрляндаў хочуць ведаць, чаму Украіна не зачыніла паветраную прастору над усходам краіны падчас баявых дзеяньняў. Урад Нідэрляндаў ня бачыць неабходнасьці ў спэцыяльным расьсьледаваньні, але не пярэчыць супраць збору фактаў — паведамляе Deutsche Welle.
У Нідэрляндах дэпутаты Другой палаты парлямэнта выказаліся за расьсьледаваньне ролі Ўкраіны ў справе аб зьнішчэньні малайзійскага самалёта MH17 над Данбасам у ліпені 2014 года. Адпаведная ініцыятыва ідзе ад сацыялістаў і партыі «Хрысьціянска-дэмакратычны заклік» (ХДЗ). Аб гэтым яны выказаліся ўвечары ў аўторак 1 кастрычніка — іх падтрымалі дэпутаты ад усіх прадстаўленых у парлямэнце партый, у тым ліку, і ад кіруючых.
Дэпутаты хочуць высьветліць, чаму Украіна не зачыніла паветраную прастору над Данбасам падчас баявых дзеяньняў, паведаміла тэлерадыёкампанія NOS, якая зьяўляецца часткай сыстэмы грамадзкага вяшчаньня Нідэрляндаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімір Цэмах, якога Ўкраіна перадала Расеі, стаў падазраваным у справе аб зьбіцьці самалёта MH17Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Стэф Блёк стрымана адрэагаваў на заклік парлямэнтарыяў, заявіўшы, што ўрад ня бачыць неабходнасьці ў правядзеньні падобнага расьсьледаваньня. Ён адзначыў, што такое расьсьледаваньне будзе складанай задачай, паколькі спатрэбіцца і садзейнічаньне Расеі, «бо гаворка ідзе і пра яе паветраную прастору». У той жа час Блёк заявіў, што ня мае нічога супраць збору фактаў для вывучэньня магчымасці правядзення расследаваньня.
Ня трэба псаваць адносінаў з Украінай
Дэпутат ад ХДЗ Крыс ван Дам выказаў меркаваньне, што з правядзеньнем расследаваньня марудзіць нельга.
«Гэта важна для сваякоў загінулых. Важна даведацца, ці можна было прадухіліць тое, што здарылася, зразумець, што адбылося. Гаворка ідзе і аб справядлівасьці, а таксама пра тое, каб зрабіць высновы на выпадак новых аналягічных сытуацый», — растлумачыў ван Дам.
У Нідэрляндах структура, якая адказвае за пытаньні бясьпекі, яшчэ ў 2015 годзе прыйшла да высновы, што Ўкраіне варта было зачыніць сваю паветраную прастору, паколькі ў гэтым выпадку MH17 паляцеў бы ў Куала-Лумпур іншым маршрутам і ня быў бы зьбіты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычнай згоды няма. Як у парлямэнце Ўкраіны адрэагавалі на «Формула Штайнмаера»Тым не менш, урад Нідэрляндаў да гэтага часу так і не прыняў ніякіх мераў супраць Украіны. У рамках міжнароднага расьсьледаваньня па справе аб знішчэньні MH17 урад палічыў важным захоўваць добрыя адносіны з Кіевам, адзначае NOS.
Калі будзе суд і каго абвінавачваюць?
Сярод тых, хто абвінавачваецца ў дачыненьні да выбуху самалёта, фігуруе грамадзянін Расеі і былы «міністар абароны» так званай «ДНР» Ігар Гіркін, генэрал-маёр Сяргей Дубінскі, палкоўнік Алег Пулатаў (Гюрза) і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка. Уладзімір Цэмах, якога Ўкраіна перадала Расеі падчас абмену палоннымі таксама зьяўляецца падазраваным у справе па зьбіцьці самалёта.
Суд над галоўнымі падазраванымі павінен адбыцца 9 сакавіка 2020 года Гаагскім судзе нават у выпадку адсутнасьці падазраваных.