Ужо сёньня: дзень памяці Віктара Івашкевіча

Віктар Івашкевіч

Падзеі 3 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 кастрычніка 2013 году памёр Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

Таксама ў гэты дзень

1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

У гэты дзень нарадзіліся

1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

1897 — Люі Араґон, францускі пісьменьнік.

1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.

1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

У памяці

1226 — Францішак Асыскі, заснавальнік ордэну Францішканаў, каталіцкі сьвяты.

1652 — Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт, уніяцкі сьвятар, паводле гісторыка Алега Латышонка — адзін са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі.