У расейскіх гарадах зьявіліся знакі супраць вайны на Данбасе і анэксіі Крыма.
На ўезьдзе ў горад Тосна, што ў Ленінградзкай вобласьці Расеі, невядомыя пакінулі заклік «Вернем Крым Украине», а на бэтонным знаку, што стаіць на ўезьдзе ў Пскоў зьявіўся надпіс «Крым не наш».
У Санкт-Пецярбургу ў шматкватэрным доме на адрасе 1-ы Рабфакаўскі завулак, корпус 5, невядомыя напісалі «Хватит умирать за Донбасс».
Адпаведныя фатаздымкі мясцовыя жыхары накіравалі журналістам тэлепраекту Радыё Свабода «Донбас.Реалії».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Лазьніца: Можна акупаваць краіну, але, калі акупант ня мілы, немагчыма яе ўтрымаць
Раней падобныя праўкраінскія акцыі адбываліся ў непадкантрольнай ураду Ўкраіны частцы Данбасу. У прыватнасьці, у Данецку і Луганску да Дня Незалежнасьці Ўкраіны была заўважаная ўкраінская сымболіка.