Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2019 году склаў 43,6 мільярда рублёў і зьменшыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 4%, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Вонкавая дзяржаўная запазычанасьць на 1 верасьня склала 16,6 млрд даляраў ЗША (зьменшылася з пачатку году на 1,9%), унутраная — 8,8 млрд рублёў (зьменшылася на 0,9%).
На выплаты па замежным доўгу Беларусь у студзені–жніўні 2019 году агулам патраціла 1145,6 млн даляраў (сярод іх 508,3 млн даляраў — расейскаму ўраду, 410,9 млн даляраў — кітайскім банкам, 176,5 млн — Эўразійскаму фонд стабілізацыі і разьвіцьця).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аддаць 883 тысячы аўтазакаў, ахоўваць 2 мільёны мітынгаў. Як Беларусі вярнуць доўг РасеіЗа гэты пэрыяд Беларусь узяла новыя дзяржаўныя пазыкі агулам на 806,5 мільёна даляраў (сярод іх 521,8 млн — у расейскага ўраду і банкаў, 150,5 млн — праз аблігацыі, разьмешчаныя на замежных фінансавых рынках, 67,1 млн даляраў — у Міжнароднага банка рэканструкцыі і разьвіцьця, 42,2 млн — у Экспартна-імпартнага банка Кітаю).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў пазычыла ў беларусаў 650 мільёнаў даляраўУ наступныя гады значныя выплаты Беларусі па дзяржаўнай запазычанасьці захаваюцца. Паводле Міністэрства фінансаў, у 2019 годзе Беларусь павінна накіраваць на выплаты па вонкавым дзяржаўным доўгу 3,2 млрд даляраў, у 2020-м — 3,5 млрд, у 2021-м — 3,3 млрд, у 2022-м — 3,4 млрд, у 2023-м — 3,8 млрд, у 2024 годзе — 2,7 млрд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такога ўлады не плянавалі? Золатавалютныя рэзэрвы з пачатку году вырасьлі на чвэрцьЗолатавалютныя рэзэрвы Беларусі між тым вырасьлі на чвэрць з пачатку году. Аднак эканамісты тлумачаць прычыны росту так: проста насельніцтва здае больш валюты, чым купляе, а рэзэрвы ўсё адно пойдуць на выплату даўгоў.