Як мінімум адзін чалавек загінуў пры пажары ў лягеры ўцекачоў «Морыя» на грэцкім востраве Лесбас, паведамляе ВВС.
Мясцовыя ўлады паведамілі пра знойдзенае ў лягеры абвугленае цела жанчыны. Маюцца непацьверджаныя паведамленьні, што таксама загінула дзіця.
Пасьля пажару ў лягеры пачаліся пратэсты і беспарадкі, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, каб супакоіць натоўп. Мігранты заявілі, што пажарныя прыехалі занадта позна і нібыта не сьпяшаліся тушыць агонь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб уцячы з Грэцыі, сырыйскія мігранты пераапрануліся ва ўкраінскіх валейбалістаўУ Грэцыі ў апошнія тыдні назіраецца прыкметны прыток уцекачоў з суседняй Турэччыны.
Цяпер у лягеры «Морыя» на востраве Лесбас у намётах і марскіх кантэйнэрах жыве каля 12 тысяч уцекачоў. Лягер надзвычай перанаселены: афіцыйна ён разьлічаны ўсяго на 3 тысяч чалавек.
У 2015 годзе з Турэччыны на грэцкія астравы прыбыў амаль мільён мігрантаў, сярод іх шмат сырыйцаў, якія ўцякалі ад вайны. У 2018 годзе Агенцтва ў пытаньнях уцекачоў ААН заклікала грэцкія ўлады перавезьці мігрантаў, якія чакаюць рашэньня аб прыстанішчы, зь перанаселенага лягера на востраве Лесбас у іншыя месцы.