Ілан Маск прадставіў касьмічны карабель для палётаў на Месяц і Марс

Starship

Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск прадставіў касьмічны карабель Starship для палётаў на Месяц і Марс з экіпажам на борце. Першыя выпрабаваньні пройдуць у бліжэйшыя месяцы.

Па словах Маска, карабель будзе шматразовы. Спачатку ён падымаецца на вышыню каля 20 кілямэтраў, правядзе там месяц ці два, пасьля чаго вернецца на Зямлю.

Ужо ў 2025 годзе, па плянах Ілана Маска, на Марс зможа адправіцца кіраваная місія. Апарат будзе перавозіць да ста чалавек і прымаць на борт да 150 тон грузу, таму на Месяцы і на Марсе могуць быць пабудаваныя гарады, гаворыцца ў твітэры кампаніі SpaceX.

Раней паведамлялася, што першым пасажырам гэтага касьмічнага карабля стане мільярдэр і калекцыянэр мастацтва Юсаку Маэдзава. Ён абляціць на ім Месяц у якасьці касьмічнага турыста.