Падзеі 30 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
30 верасьня 1931 году нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1452 — Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».
1939 — Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі).
1965 — у выніку путчу лідэр Інданэзіі Сукарна адхілены ад улады, кіраўніком краіны стаў генэрал Сухарта.
1999 — пачалася другая вайна ў Чачні.
2005 — у дацкай газэце Jyllands-Posten апублікаваныя карыкатуры на прарока Мухамада, што выклікала рэзкія пратэсты і беспарадкі ў мусульманскім сьвеце.
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адлянецкі, беларускі вучоны-асьветнік, астраном, адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі.
1882 — Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізык, вынаходнік лічыльніка ўзроўню радыеактыўнасьці.
1892 — Зоська Верас, беларуская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнскага руху, пад псэўданімам Мірко друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве», актыўная ўдзельніца падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР.
У памяці
1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст
1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца.
1999 — Дзьмітры Ліхачоў, расейскі філёляг, акадэмік, перакладчык на сучасную расейскую мову «Слова пра паход Ігараў», «Аповесьці мінулых гадоў» і многіх іншых помнікаў старажытнарускай літаратуры.