У кастрычніку ў Літву прыбудзе батальён амэрыканскага войска, які складаецца з 500 салдатаў наземных вайсковых сілаў ЗША. Вайсковая адзінка прыбудзе ў рамках апэрацыі «Атлянтычная рашучасьць» і застанецца да вясны 2020 году — паведамляе афіцыйны сайт міністэрства абароны Літвы.
«Прыбыцьце батальёну войска ЗША на доўгі тэрмін — чаканая і добрая навіна, вынік нашых доўгіх намаганьняў і інвэстыцыяў. Сілы ЗША гэта вельмі важны стрымвальны сродак, а таму ён будзе спрыяць намаганьням, якія NATO робіць у Балтыйскім рэгіёне» — кажа міністар абароны краю Раймундас Каробліс.
Ён падкрэсьліў, што гэтым разам сілы ЗША прыбываюць не дзеля вайсковых практыкаваньняў, як звычайна было раней, а для доўгатэрміновай дысьлякацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША сабраліся перакінуць у Польшчу яшчэ 1000 вайскоўцаўПершы батальён дзявятага палку першай дывізыі войска ЗША, які прыбывае ў Літву, будзе знаходзіцца на палігоне ў мястэчку Падбродзьдзе (Pabradė), што за 50 кілямэтраў ад Вільні, каля беларускай мяжы. У яго склад таксама будзе ўваходзіць 30 танкаў «Abrams», 25 панцырных машын «Bradley», 70 колавых транспартных сродкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра імпічмэнт у ЗША і ці адхіляць дэмакраты Трампа ад улады?Такім чынам ЗША дэманструюць выкананьне свайго абавязку гарантаваць калектыўную бясьпеку краінаў-сябраў NATO на фоне агрэсіўных дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне.