У 2021 годзе Беларусь прыме чэмпіянат Эўропы ў футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Такое рашэньне прынялі на пасяджэньні выканаўчага камітэту UEFA, якое прайшло ў славенскай Любляне, паведамляе Беларуская фэдэрацыя футболу.
Раней Беларусь ужо двойчы прымала фінальныя турніры чэмпіянату Эўропы сярод дзяўчат да 17 і да 19 гадоў, і арганізацыя спаборніцтваў атрымала высокую ацэнку UEFA, адзначае АБФФ.
Улетку 2009 году восем нацыянальных камандаў, дзе ўзрост футбалістак не перавышаў 19 гадоў, праводзілі спаборніцтвы ў Менску, Барысаве і Маладэчне (золата выйграла каманда Ангельшчыны).
У 2016 годзе на стадыёнах Слуцку, Барысава, Жодзіна і Менску восем зборных змагаліся за камплекты ўзнагарод у катэгорыі WU-17. Трыюмфатаркамі сталі дзяўчаты зь Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму варта глядзець жаночы футбол? Тлумачаць Бахарэвіч, Халезін і Сэндэр. Шмат фотаСтаршыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў расказаў, што чэмпіянат 2021 году ў Беларусі плянуюць зрабіць «яркай падзеяй ўсяго футбольнага году як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі».
«Мы ня ўтойваем імкненьня як мага хутчэй прывезьці ў Беларусь топ-спаборніцтвы UEFA і парадаваць айчынных заўзятараў матчамі экстра-клясы. А таму ўпэўнены, што права на правядзеньне фінальнага турніру сярод дзяўчат да 19 гадоў 2021 году — чарговы правільны крок рэспублікі ў вызначаным кірунку», — дадаў Базанаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўкі, футбалісткі, прыгажуні — і амаль без заўзятараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбалісткі ФК «Менск» выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаўА Супэркубак UEFA Беларусі правесьці не даверылі
Футбольны Супэркубак UEFA-2021, на правядзеньне якога прэтэндавала і Беларусь, пройдзе ў паўночнаірляндзкім Бэлфасьце на стадыёне «Уіндзар Парк», паведамляе сайт UEFA.
На правядзеньне Супэркубку прэтэндавалі Бэлфаст, Менск (стадыён «Дынама», Хэльсынкі (стадыён «Алімпійскі») і Харкаў (стадыён «Мэталіст» ).
Гэта другая спроба Беларускай фэдэрацыі атрымаць права на правядзеньне матчу з удзелам пераможцаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы UEFA. У якасьці гаспадара стартавага матчу эўрапейскага сэзону 2020 году быў абраны стадыён «Драган», разьмешчаны ў партугальскім Порту. Нягледзячы на дзьве няўдалыя спробы, АБФФ будзе падаваць заяўку на правядзеньне матчу за Супэркубак UEFA 2022 і 2023 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь хоча прыняць Супэркубак УЭФА 2020 году на менскім стадыёне «Дынама»