Падзеі 25 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
25 верасьня 1913 году нарадзіўся Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт.
Таксама ў гэты дзень
1493 — Хрыстафор Калюмб пачаў другое падарожжа да берагоў Амэрыкі.
1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. Прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнай Рэспублікі.
1956 — пачалася эксплюатацыя першага Трансатлянтычнага тэлефоннага кабеля.
1971 — адкрыўся мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць — герой».
У гэты дзень нарадзіліся
1887 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.
1938 — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.
1938 — Мечаслаў Грыб, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.
1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.
У памяці
1919 — Канстацiн Валасовiч, беларускі вучоны-прыродазнавец. Знайшоў шкілет Ляхаўскага маманта, аднаго з першых, што сталі вядомыя навуцы. Імем Валасовіча названыя выспы ў архіпэлягу Паўночная Зямля, а таксама шэраг выкапнёвых жывёлаў ды расьлінаў.
1970 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік.
1983 — Марыян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч.