Падзеі 24 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
24 верасьня 1893 году нарадзілася Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
Таксама ў гэты дзень
622 — прарок Мухамад перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.
1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.
1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.
1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».
У памяці
1534 — памёр Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, у 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.
1621 — памёр Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.