Супрацоўнікі РАУС «запрасілі на размову» да інспэктара ў справах непаўналетніх вучня гомельскай школы № 15, на якога настаўніца замахвалася партай і лаялася матам, і ягонага бацьку, піша Tut.by.
Навошта чацьвёртаклясьніка і бацьку выклікаюць у міліцыю, яны ня ведаюць. «Напэўна, тлумачэньні браць», — мяркуе бацька. Ён дадаў, што шкадуе дырэктарку, якая «панесла адказнасьць наогул незразумела за каго».
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава расказала выданьню, што ў сувязі з інцыдэнтам распачалі праверку ў межах адміністрацыйнага заканадаўства, апытваюць усіх удзельнікаў канфлікту, у тым ліку сьведак-дзяцей пры ўдзеле бацькоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Я на месцы гэтай настаўніцы галаву б адкруціў шчанюку» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сын прыходзіў дахаты з разарваным вухам». «Настаўніца з партай» вярнулася на працу, дырэктарку звальняюць***
Раней прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант казала, што Аляксандар Лукашэнка звольніў дырэктарку зь пераводам на іншую працу.
«Настаўніцу з партай» Людмілу Чацьвярткову тым часам вярнулі ў школу на загад Лукашэнкі. Яна вяртаецца да працы з тымі ж дзецьмі, зь якімі працавала.
Сам Лукашэнка публічна выказаўся ў абарону настаўніцы — маўляў, «на месцы гэтай настаўніцы галаву б адкруціў шчанюку нейкаму» — і абвясьціў папярэджаньне міністру адукацыі, прэм’ер-міністру, кіраўніцы Адміністрацыі прэзыдэнта і віцэ-прэм’еру, адказнаму за адукацыю.