У Расеі настаўнік фізкультуры ўдарыў вучня і дазволіў іншым дзецям зьбіць яго

Ілюстрацыйнае фота

У расейскім Краснаярску настаўнік фізкультуры на ўроку ўдарыў першаклясьніка па галаве, а затым дазволіў іншым дзецям зьбіць хлопчыка. Пра інцыдэнт распавяла мама пацярпелага. Паводле яе словаў, інцыдэнт адбыўся ў школе № 16 на ўроку фізкультуры.

За дрэнныя паводзіны настаўнік ударыў хлопчыка, адчытаў перад усёй клясай. Са словаў маці, іншыя дзеці таксама напалі на аднаклясьніка, а настаўнік ня стаў іх спыняць.

Сам пэдагог растлумачыў свае паводзіны тым, што 7-гадовы Руслан яго ня слухаўся. Бацькі хлопчыка ўжо зьвярнулася ў паліцыю. У школе парталу «ТВК Красноярск» паведамілі, што пра інцыдэнт ведаюць і праводзяць праверку. Настаўнік на дадзены момант адхілены ад працы. У сваю чаргу, пэдагог паскардзіўся, што хлопчык на ўроку дурасьліўся, парушаючы тэхніку бясьпекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Я на месцы гэтай настаўніцы галаву б адкруціў шчанюку»

У гарадзкім упраўленьні адукацыі заявілі, што распачатая праверка. Як стала вядома «ТВК Красноярск», у паліцыі таксама пачалі праверку па факце звароту.