Аляксандар Лукашэнка 19 верасьня пракамэнтаваў канфлікт у гомельскай школе №15, дзе настаўніцу звольнілі пасьля публікацыі відэа, на якім яна з мацюкамі пагражае школьніку і замахваецца на яго партай. Настаўніцу ўжо вярнулі на працу, бо так загадаў Лукашэнка, а дырэктарку школы звольнілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сын прыходзіў дахаты з разарваным вухам». «Настаўніца з партай» вярнулася на працу, дырэктарку звальняюць«Справа ў тым, што вы не пачулі мяне на лінейцы, калі я адкрываў новую школу ва Ўруччы, што ў нас бардак у школе, — перадае БелТА словы Лукашэнкі. — І гэты парадак трэба наводзіць.
Вы што, чакаеце, яшчэ як у Стоўпцах у нас адбылося? А пачынаецца адсюль — са зьдзеку з настаўніцы. І яшчэ на камэру здымаюць і выкладваюць у сеціва. І гэта ў чацвёртай клясе».
Ён прыгразіў старшыню Гомельскага аблвыканкаму, сказаўшы, што ў таго «куля праляцела каля вуха», бо ён на пасадзе нядаўна, «а то было б, што і астатнім». Міністра адукацыі Ігара Карпенку ў сувязі са здарэньнем раней папярэдзілі аб няпоўнай службовай адпаведнасьці, таксама «строга папярэдзілі» за непрыняцьце мераў прэм’ер-міністра, кіраўніцу Адміністрацыі прэзыдэнта і віцэ-прэм’ера, адказнага за адукацыю.
«Паехалі, учынілі разборкі, сабралі зьнізу даверху начальнікаў, — абураўся Лукашэнка рэакцыяй на відэа. — Абсікаліся, што іх, бачыце, у сацыяльных сетках разьмясьцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выказаўся супраць закону аб хатнім гвалце. І расказаў, каго біў са сваіх дзяцей«У тэлефонах сядзяць там, — разважаў ён пра дзяцей. — Няўжо вы не разумееце, у вас жа свае дзеці, што тэлефон ды іншыя гаджэты ў школе — гэта ня толькі адцягваньне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць.
Яны ж лічыць ня ўмеюць, табліцу множаньня ня ведаюць, таму што адкрывае тэлефон і перамнажае там. Або шукае адказы на пытаньні. Няўжо гэта нельга зразумець? У мяне сын прэзыдэнта ні разу тэлефон у школу ня ўзяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка знаёміўся з IT: ад «сьметніцы» і «мацерных словаў» да «пляфонаў» і «лічбавізацыі»Лукашэнка адзначыў, што нядаўна міністар адукацыі рапартаваў яму, што «ў іх усё цудоўна».
«Ды не выдатна! — заявіў ён пра адукацыю. — Калі такі бардак у школе, не патрэбны ні падручнікі, ні праграмы, ні новыя мэтадычкі. Усё гэта пустое марнаваньне грошай. І там упаўнаважаныя ёсьць, і там памочнікі ёсьць. Я ўжо не кажу пра ўрад, Качанаву, якая ідэалёгію вядзе. Вось яна такая, ідэалёгія. Чаго сабраліся? Судзілі-прыбіралі, стрэлачніка знайшлі. Углыб глядзіце!»