У ноч на19 верасьня ў Бураціі выкралі якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць» Уладзіміра Пуціна з Крамля, паведамляе праект Свабоды «Сибирь. Реалии» са спасылкай на прыхільнікаў Габышава.
Паводле выданьня, ноччу да лягера ля пасёлка Выдрына на мяжы з Іркуцкай вобласьцю, дзе яны начавалі, прыехала некалькі машын. Людзі ў масках атачылі палатку шамана, забралі яго і вазок, зь якім ён ішоў у бок Масквы, і павезьлі Габышава ў невядомым кірунку.
«Траса была перакрытая спэцслужбамі са зброяй, яны хутка атачылі наш лягер, і напрасткі да намёта шамана... Іх было, можа, некалькі дзясяткаў чалавек», — кажа прыхільнік шамана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шаман, які ідзе выганяць Пуціна, сабраў масавы мітынгУ апублікаваным адным з прыхільнікаў шамана відэа апавядаюцца падрабязнасьці затрыманьня: «Уварваліся, яго павалілі на зямлю. Вялікім натоўпам, з аўтаматамі, дубінкамі, павалаклі яго ў машыну. Моўчкі. Мы пыталіся, хто старшы, прасілі патлумачыць, што адбываецца, яго арыштавалі. Толькі Сашу-шамана арыштавалі, больш нічога не было. Ніякіх дакумэнтаў ніхто не паказваў».
Дзе цяпер знаходзіцца Габышаў, невядома. На думку суразмоўцы «Сибирь. Реалии», затрыманьне праводзілі супрацоўнікі спэцслужбаў. Выданьне Znak.com са спасылкай на аднаго зь відавочцаў удакладняе, што затрыманьне праводзіла паліцыя, мяркуючы, што супраць шамана можа быць распачата справа паводле артыкулу «Арганізацыя экстрэмісцкай супольнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якуцкі шаман ідзе пешшу ў Маскву «выганяць Пуціна». ВІДЭА, ФОТАЯкуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо паўгода ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трас у бок Масквы. Ён лічыць прэзыдэнта Расеі спараджэньнем цёмных сілаў, зь якім пад сілу справіцца толькі шаману. З сабой у шамана вазок з разборнай юртай, печка і спальнік. Паводле яго, у Маскве ён хоча зрынуць Пуціна. У сярэдзіне ліпеня 2019-га ён у Чыце сабраў мітынг з 700 чалавек.