Менскі трактарны завод праводзіць тэндэр на закуп 12 000 кубікаў Рубіка на суму 255 000 рублёў, піша Telegram-канал Nexta. Супрацоўнік МТЗ пацьвердзіў Свабодзе закуп цацак і патлумачыў, навошта іх набываюць.
Як сказаў Свабодзе адказны за закуп кубікаў Рубіка супрацоўнік, МТЗ насамрэч іх набывае, гэта не памылка.
«Яны прызначаныя для падарункаў на Новы год, — сказалі на МТЗ. — Для дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне звольнілі жанчыну, якая нанесла заводу шкоду на 17 капеек