Бі-бі-сі паведамляе, што ЗША знайшлі месцы ў Іране, зь якіх у суботу былі запушчаны бесьпілётныя дроны і крылатыя ракеты супраць нафтавых аб’ектаў Саудаўскай Арабіі.
Афіцыйныя асобы з ураду ЗША распавялі CBS News, што месцы запуску знаходзяцца на поўдні Ірана — на паўночным канцы затокі.
Супрацьпаветраная абарона Саудаўскай Арабіі ня здолела спыніць бесьпілётныя дроны і ракеты, паколькі зброя была накіравана на поўдзень з мэтаю прадухіліць магчымыя напады з боку Емэна, дзе зараз адбываецца грамадзянская вайна з удзелам Саудаўскай Арабіі — дадалі чыноўнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэны на нафту падскочылі пасьля атакі дронаў на Саудаўскую АрабіюІран адмаўляе сваё дачыненьне да гэтых нападаў.
Паўстанцы хусіты, якія атрымліваюць вайсковую падтрымку ад Ірана, заявілі, што гэта яны запусьцілі бесьпілётнікі, якія нанесьлі ўдары па найбуйнейшай у сьвеце нафтаперапрацоўчай фабрыцы ў мястэчку Абкайк і па нафтаваму радовішчу ў Хурайсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран паведаміў пра захоп трэцяга танкераЯны і раней нападалі на нафтавыя абʼекты Саудаўскай Арабіі, але ў нядзелю афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што менавіта гэтыя бесьпілётнікі і ракеты ляцелі не з поўдня ці паўднёвага захаду, а з поўначы ці паўночнага захаду (з боку Ірана).