Пасьля атакі бесьпілётнікаў на саудаўскія нафтаперапрацоўчыя заводы Saudi Aramco у краіне ўдвая ўпала здабыча нафты, у сьвеце – на 5%. Ад гэтага, піша Reuters, 16 верасьня цэны на нафту падскочылі больш як на 10%.
Нафта Brent падаражэла да 71,95 даляра за барэль — падскочыла адразу на 19,5% (кантракты на месяц наперад падаражэлі на 10,1%). Нафта WTI падскочыла на 15,5% у цане — да 63,34 даляра (кантракты на месяц наперад — на 9% да 59,77 даляра). Такога скачка ў Brent не было з 1991 году, у WTI — з 1998-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп загадаў адкрыць стратэгічныя рэзэрвы ЗША14 верасьня бесьпілётнікі з выбухоўкай нанесьлі ўдары па двух аб’ектах Saudi Aramco, у тым ліку найбуйнейшым у сьвеце заводзе стабілізацыі нафты, дзе могуць перапрацоўваць да 7 млн барэляў за дзень. Атакі справакавалі пажары, але пра пацярпелых не паведамляецца.
Адказнасьць за атаку ўзялі на сябе емэнскія паўстанцы-хусіты, але Злучаныя Штаты вінавацяць у нападзе Іран. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы да адказу на атаку.
Паводле крыніц Reuters, на выпраўленьне сытуацыі з заводамі ў найбуйнейшай нафтавай кампаніі Саудаўскай Арабіі могуць пайсьці «месяцы, а ня дні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран паведаміў пра захоп трэцяга танкера