Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 15 верасьня цэн на бэнзін і дызэльнае паліва.
«У адпаведнасьці з прынятай канцэрнам цэнавай палітыкай з улікам зьмены нафтавых каціровак і курсу нацыянальнай валюты ў верасьні 2019 года розьнічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 15 верас ня 2019 года павялічваюцца на 1 капейку», — гаворыцца ў паведамленьні «Белнафтахіма».
Цана бэнзіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,56 рубля за літар, АІ-95-К5-Еўра — 1,66 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,88 рубля, ДП — 1,66 рубля за літар.
Праз рост кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да пачатку лета 2019 года практычна штотыдзень уздымаў цану на аўтамабільнае паліва. У мінулым годзе большасьць відаў паліва даражэла 27 разоў, у гэтым — 15 разоў (апошні раз 2 чэрвеня).