У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наш сёньняшні рэспандэнт — Ігар Варашкевіч.
Хто гэта?
Знаны беларускі рок-музыка, лідэр гурту «Крама». Нарадзіўся ў Баранавічах у 1960-м. Скончыў мастацка-прамысловы факультэт тэатральна-мастацкага інстытуту па спэцыяльнасьці інтэрʼеры. У 1983–1989 гадах граў у гурце «Бонда». Пасьля распаду «Бонды» сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама». За сваю працяглую гісторыю «Крама» стала ўладальніцай вялікай «Рок-кароны» 1994-га і ня раз перамагала на «Рок-каранацыі» ў намінацыях «За вернасьць жанру», «Традыцыі ды сучаснасьць», «Лепшы альбом» (альбом «Хавайся ў бульбу», 2001), «Блюз-рок выканаўца», прэміі Rock Profi «За ўнёсак» (2014).
1. Калі вы адчувалі найбольшае ў жыцьці шчасьце?
Напэўна, падчас навучаньня ў інстытуце, калі пачаў сьпяваць у рок-гурце. Гэта быў час перабудовы, я быў малады і закаханы :) Але зараз таксама ўсё добра!
2. Які ваш найбольшы страх?
Страх цемры, і гэта зь дзяцінства. Нічога не магу з гэтым зрабіць, і мне ня сорамна :)
3. Які ваш самы раньні ўспамін?
Дэльфіны на Чорным моры. Мне было 5 гадоў.
4. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў сабе?
Сумневы ў сабе. Калі б не яны, я б зрабіў значна болей у жыцьці.
5. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў іншых?
Такіх шмат, але пэўна — гэта зайздрасьць, а таксама адсутнасьць пачуцьця гумару, бо такія людзі галоўным чынам нецікавыя і страшныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Варашкевіч: Заўсёды ганарыўся пачуцьцём гумару, а цяпер ня сьмешна — задзяўбла стабільнасьць6. Якая ў вас была самая няёмкая сытуацыя ў жыцьці?
Гэта тады, калі мяне пазнаюць на вуліцы, а я не магу ўспомніць імя чалавека зь мінулага жыцьця :)
7. Якая ў вас ёсьць самая дарагая вам рэч?
На жаль, такой няма.
8. Якую б вы хацелі мець супэрздольнасьць?
Гэта проста — здольнасьць вывучыць як мага больш замежных моў.
9. Што робіць вас няшчасным?
Рэчаіснасьць :)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крама» запісала новую песьню пасьля расколу10. Якая ў вас самая непрыгожая звычка?
Раскідваць калыпкі :)))
11. Якую вы маеце заганную прыемнасьць?
Паспаць прыкладна ў 17:00 :)
12. У каго вам найбольш хацелася б папрасіць прабачэньня і чаму?
У сваёй нябожчыцы маці за тое, што апошнія пяць год, калі яна страціла здольнасьць хадзіць, быў часам нястрыманы і грубы... І ў сваіх каханых, а чаму, не скажу :)
13. Найлепшы пацалунак у вашым жыцьці?
О-о-о, гэта нейкі пацалунак зь юнацтва, пэўна :)
14. Найбольшае ў жыцьці расчараваньне?
Нежаданьне беларусаў адчуць сабе нацыяй і іх абыякавасьць да роднай мовы :(
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт «Крама» пачаў збор грошай на новы альбом15. Калі б вы маглі нешта зьмяніць у мінулым жыцьці, што б гэта было?
Можа, паехаць па разьмеркаваньні ў Горадню і стаць мастаком, а не музыкам.
16. Калі б вы маглі трапіць у мінуласьць, дзе б вы хацелі апынуцца?
У ЗША ці Эўропе 60-х, бо ў першай быў росквіт рок-н-ролу і вялікіх аўто, а ў другой — цудоўнае чорна-белае кіно, а мне вельмі блізкая такая эстэтыка.
17. Калі вы былі найбліжэй да сьмерці?
Магчыма, падчас аварыі ў 1995 годзе. Мы ехалі па інструмэнты ў Маскву (я, Лукашук, Шэўчык, Лявончык, Праўда) і перакуліліся. Цудам ніхто не загінуў.
18. Якая адна рэч павысіла б якасьць вашага жыцьця?
Валізка з грашыма — гэта калі жартаваць, а калі сурʼёзна, то маладосьць + здароўе. Але гэта немагчыма...
19. Ваша найбольшае дасягненьне?
Тое, што я, ня маючы музычных здольнасьцяў, стаў рок-музыкам, бо малюю я значна лепей, чым сьпяваю :)
20. Што вам не дае спаць па начах?
Творчаму чалавеку шмат чаго не дае спаць па начах. І чым больш жывеш, тым больш думаеш пра сьмерць, хаця страху няма.
Усе рэспандэнты «Анкеты-2019»
- Фэлікс Аксёнцаў
- Алена Анісім
- Павал Аракелян
- Уладзімер Арлоў
- Рыгор Астапеня
- Віктар Бабарыка
- Павал Бераговіч
- Данута Бічэль-Загнетава
- Ігар Варашкевіч
- Алена Васілевіч
- Зіна Гімпелевіч
- Вольга Глухоўская
- Янка Запруднік
- Юры Зісер
- Андрэй Ільніцкі
- Іван Кірчук
- Вераніка Круглова
- Іна Кулей
- Алена Макоўская
- Мікола Матрунчык
- Караліна Мацкевіч
- Аліна Нагорная
- Тацяна Процька
- Барыс Пятровіч
- Віталь Радзівонаў
- Ада Райчонак
- Івонка Сурвіла
- Валянціна Трыгубовіч
- Аляксандар Фядута
- Ірына Халіп