Перакладчык, эсэіст і журналіст Ян Максімюк пачынае цыкль кароткіх відэаблогаў пра беларускую і эўрапейскую літаратуры расповедам, як ён палюбіў чытаць і зьбіраць кнігі.
Ці можна стаць кнігалюбам у хаце бяз кніг? Як царква дапамагла ў асьвеце хлопчыка з хутара? Чаму варта чытаць казкі і ў дарослым жыцьці? Слухайце і глядзіце першы відэаблог з сэрыі «Толькі пра літаратуру зь Янам Максімюком».
«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.