У Лідзе 12 верасьня адбылося афіцыйнае адкрыцьцё першай у Беларусі інклюзіўнай веладарожкі працягласьцю каля 10 км. Як паведаміла БелаПАН прэс-служба ПРААН у Беларусі, дарожка даступная для веласіпедыстаў усіх узростаў і фізычных магчымасьцяў і праходзіць праз асноўныя славутасьці Ліды.
Дарожка разьлічаная як на традыцыйныя ровары, так і на спэцыяльныя мадэлі з ручным кіраваньнем і электрычныя прыстаўкі да інвалідных калясак, якія адаптаваныя пад патрэбы і фізычныя магчымасьці людзей з інваліднасьцю.
Together with #Lida authorities & @PolandMFA, Health Min. we built 10km bike lane 2make urban cycling safe & 2catapult the town 2be the most inclusive place in #Belarus. We confident a new bike lane can play a big role in future of urban mobility @polskapomoc @AaSolovieva pic.twitter.com/U8xch7UAX4
— UNDP Belarus (@UNDP_Belarus) September 12, 2019
Фінансаваньне ініцыятывы склала 236 тысяч долараў ЗША ў межах праграмы разьвіцьця Міністэрства замежных спраў Польшчы «Польская дапамога».
На спэцыяльна спраектаваных участках дарожкі можна таксама камфортна катацца на самакатах, роліках і нават на ролерных лыжах. Па ўсім шляху ўстаноўленыя дарожныя знакі, нанесеная разьметка, абсталяваныя велапаркоўкі, а таксама будуць пабудаваныя дзьве спартыўныя (воркаўт) пляцоўкі, на якіх могуць займацца і людзі з інваліднасьцю.