Беларусь удзельнічае ў тэставаньні школьнага робата, які «кідае выклік традыцыйнаму навучаньню ў Эўропе», паведамляе тэлеканал Euronews.
Робат зь мянушкай Stimey быў распрацаваны ва Ўнівэрсытэце Македоніі ў Салёніках у рамках праграмы «Гарызонт-2020», фундаванай Эўразьвязам.
На задуму канструктараў, Stimey дапамагае школьнікам разьвіць цікавасьць да навукі, тэхналёгіі, інавацый, матэматыкі і інжынэрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менавіта так чалавек ператвараецца ў раба, а адукацыя — у канцлягерБеларусь — адзіная краіна па-за Эўразьвязам, якую уключылі ў тэставаньне робата. Яшчэ робатам карыстаюцца школьнікі ад 10 да 18 гадоў у Нямеччыне, Грэцыі, Гішпаніі і Фінляндыі.
Да канца кастрычніка ў школы ў гэтых краінах трапіць каля 300 робатаў Stimey.