Працэс пачаўся 19 жніўня. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Пракурор просіць пакараць абвінавачанага максымальным тэрмінам зьняволеньня.
Вадзіма М. абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных:
- ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаньнем зброі);
- пп.1, 6, 13 ч. 2 арт.139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў);
- ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
- пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананьнем ёй службовых абавязкаў).
Разгляд справы прайшоў у закрытым рэжыме (паводле ч. 2 арт. 23 УПК), бо М. не дасягнуў 16-гадовага ўзросту на момант злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць. У матэрыялах справы былі зьвесткі пра стан ягонага здароўя, якія складаюць мэдыцынскую тайну (арт. 46 закону «Аб ахове здароўя»).
Першапачаткова на паседжаньне зьбіраліся дапусьціць толькі бацькоў абвінавачанага, а таксама па адным пацярпелым – мужа загінулай настаўніцы і бацьку 11-клясьніка Аляксандра Р. Аднак на першым паседжаньні судзьдзя пагадзіўся прызнаць пацярпелымі таксама сястру настаўніцы Марыны Пархімовіч і яе сына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атрымае максымум 10 гадоў». Рэпартаж са Стоўпцаў напярэдадні суду ў справе аб двайным забойствеПачынаючы з 19 жніўня, суд праходзіў амаль без перапынкаў. Разгляд справы быў прыпынены на некалькі дзён толькі перад спрэчкамі бакоў, якія прайшлі ў панядзелак 9 верасьня.
Падчас іх пракурор папрасіў пакараць абвінавачанага максымальна магчымым тэрмінам – 13 гадамі зьняволеньня.
Прысуд будзе агучаны ў будынку стаўпецкага раённага суду а 16-й гадзіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Павінна быць пажыцьцёвае». Рэпартаж са стаўпецкага суда, дзе пачаўся працэс па двайным забойстве ў школеКніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы» на svaboda.org
Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей журналіст Радыё Свабода спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.