У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый. Гаворка ідзе пра таварыства «Двухгаловы арол» і Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (РИСИ), блізкі да Крамля.
Артыкул, па якім праходзіць Малінаў, прадугледжвае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Малінаў вызвалены пад заклад 50 тысяч леваў (28 тысяч даляраў), яму забаронена пакідаць краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іван Крыстэў: Ніхто ня мае ўяўленьня, якой будзе пост-лукашэнкаўская БеларусьНяўрадавая арганізацыя «Русафілы» зарэгістраваная ў 2003 годзе. Яе старшыня Мікалай Малінаў — былы дэпутат парлямэнту Баўгарыі — неаднаразова атрымліваў узнагароды прэзыдэнта Расеі. У 2011 годзе — мэдаль Пушкіна за «вялікі ўклад у захаваньне памятных знакаў рускай вайсковай славы» ў Баўгарыі, у 2019 годзе — ордэн Дружбы за «заслугі ва ўмацаваньні супрацоўніцтва паміж народамі».
Старшыня таварыства «Двухгаловы арол» — прадпрымальнік Канстанцін Малафееў, які браў удзел у анэксіі Крыму і фінансаваць прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу. Намесьнік старшыні — Леанід Рашэтнікаў, былы дырэктар РИСИ. Паведамляецца, што ў сувязі са справай Малінава Дзяржаўнае агенцтва нацыянальнай бясьпекі Баўгарыі забараніла Рашэтнікаву на 10 гадоў уезд у краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя заклікала Расею не называць барацьбу СССР з нацызмам «вызваленьнем Эўропы»