У Іжэўску 10 верасьня каля будынка Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі (рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі) незадоўга да пачатку сэсіі падпаліў сябе былы дырэктар Інстытуту чалавека Ўдмурцкага дзяржаўнага унівэрсытэту Альберт Разін.
Зь ім былі транспаранты: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» і «Ці ёсьць у мяне Айчына?»
Разіна завезьлі ў шпіталь, дзе ён пазьней памёр.
Альберту Разіну было 79 гадоў. Ён кандыдат філязофскіх навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі Ўдмуртыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Удмурцкага нацыянальнага руху «Ўдмуртыя Кенеша».
Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку мінулага года зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моўныя тэсты для чыноўнікаў — што яшчэ пазычыць беларусам у каталёнцаў для сапраўднага дзьвюхмоўя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Філёзаф Гаруноў: Баючыся распаду, Расея асымілюе мяншыні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін не разумее па-татарску