Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект аб імпічмэнце прэзыдэнта. «За» прагаласавалі 245 народных дэпутатаў, зь якіх 244 — прадстаўнікі фракцыі «Слуга народу».
Згодна з дакумэнтам, Вярхоўная Рада зможа зьняць кіраўніка дзяржавы з пасады толькі ў выпадку, калі той учыніць дзяржаўную здраду або іншае злачынства.
Дакумэнт па прапанове старшыні парлямэнту Дзьмітрыя Разумкова быў разгледжаны і прыняты ў цэлым, што не патрабуе падрыхтоўкі да другога чытаньня. Гэта выклікала абурэньне некаторых апазыцыйных дэпутатаў. Дэпутаты заявілі пра парушэньне рэглямэнту Вярхоўнай Рады. Яны заклікалі даць час для азнаямленьня з тэкстам законапраекту і прапановы правак. Разумкоў адхіліў абвінавачваньні, заявіўшы, што рашэньне аб тым, што законапраект не патрабуе дапрацоўкі, падтрымалі больш за 226 дэпутатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі хоча хутка вызваліць і зьняволеных крымскіх татараў і скончыць вайну29 жніўня дакумэнт аб імпічмэнце ўнёс на разгляд кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Зяленскі. Парлямэнт 337 галасамі прыняў законапраект у першым чытаньні.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны сфарміравана 6 фракцый і дэпутацкіх груп. Большасьць у заканадаўчым органе складаецца з прадстаўнікоў прэзыдэнцкай партыі «Слуга народу». Яны маюць 254 мандаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі падтрымаў злучэньне Чорнага мора і Балтыкі празь Беларусь